Мошчы Мікалая Цудатворца могуць знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі

5 октября 2017

Мошчы Мікалая Цудатворца могуць знаходзіцца ў родным горадзе Святога - на тэрыторыі Турцыі. Аб гэтым заявіў археолаг, які даследаваў царкву ў месцы Дэмрэ з дапамогай 3D-сканара. Пад падлогай храма, у якім Святы Мікалай быў епіскапам, выявілі пустэчы. Археолагі лічаць, што ў іх і захоўваюцца мошчы Свяціцеля. Каб пацвердзіць тэорыю, спецыялістам трэба разабраць старажытную мазаіку і ўскрыць падлогу. Зараз лічыцца, што мошчы Святога Мікалая знаходзяцца ў італьянскім Бары - іх туды вывезлі тысячу гадоў назад. Аднак турэцкія навукоўцы мяркуюць, што на Апенінах захоўваюцца астанкі іншага свяшчэнніка.