"Маржы сталіцы" адкрылі сезон загартоўвання

29 ноября 2021
Калі мінус на вуліцы не палохае. Чарговы зімовы сезон адкрылі сталічныя маржы. Фэст загартаваных прайшоў упершыню і аб’яднаў каля сотні мінчан. У праграме - заплыў на Камсамольскім возеры, а таксама - "Ледзяны забег" на розныя дыстанцыі.  Перадзімовы драйв - у сюжэце Таццяны Бажко.

Ледзяны забег і заплыў - для самых загартаваных і трывалых. Сталічныя аматары здаровага ладу жыцця гучна адкрылі сезон! Бегуны выбіралі дыстанцыю па сілах - 2, 5 або 10 кіламетраў. Сярод іх  нямала і прафесіяналаў. Напрыклад, Сяргей Зыкаў інвестыцыі ва ўласнае здароўе пачаў укладваць з дзяцінства. 

Не менш за тры кіламетры кожныя выхадныя падчас трэніроўкі пераадольвае і Таццяна Білакурава. Каб трымаць сябе ў тонусе, з задавальненнем паўдзельнічала і ў фэсце загартаваных. 

А вось мінчанка Эліна Румянцава - на "ты" з загартоўваннем трэці год запар. За гэты час давялося не толькі кардынальна змяніць звычкі, але і палепшыць стан здароўя. 

Клопат пра ўласнае здароўе - сёння ўжо трэнд. Толькі гэтай восенню клуб "Маржы сталіцы" папоўнілі амаль тры дзясяткі чалавек. 

Урокі загартоўвання - і для навічкоў. Падрыхтоўка да адкрыцця зімовага сезона ў маржоў пачынаецца за некалькі месяцаў - з паступовага, але сістэматычнага аблівання халоднай вадой.

Падчас экстрымальных водных працэдур варта не забываць і пра меры бяспекі. Удзельнікам раяць не заплываць на глыбіню і праводзіць заняткі толькі ў прысутнасці вопытнага інструктара. Таму з надыходам зімы аздараўленчыя фэсты ў Мінску плануюць праводзіць кожны тыдзень - толькі побач з выратавальнай станцыяй АСВОД.