Маразы да 27-мі чакаюцца сёння ўначы

22 января 2016

У Беларусь прыйдуць суровыя студзеньскія маразы да мінус 28-мі градусаў. Холад ахутае краіну ўжо сёння ўначы - слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 17- 22, а месцамі і да 27. На дарогах магчымы галалёд. У суботу днём - да мінус 18-ці. Пройдзе невялікі снег. У нядзелю маразы ўзмоцняцца: уначы да мінус 28-мі. Днём 8-13 ніжэй за нуль, але адчуванне холаду будзе мацней з-за парывістага ветру. З панядзелка ўжо пацяплее. Днём у заходніх рэгіёнах сіноптыкі прагназуюць да двух градусаў цяпла і дажджы з мокрым снегам. Такое надвор'е захаваецца да канца месяца.