Маразы беларусам не страшныя. У краіне створаны аператыўны рэзерв прыроднага газу

28 ноября 2022
Да зімы гатовыя. У Беларусі створаны неабходны запас прыроднага газу, запэўнівае беларуская дачка "Газпрама". Назапашаныя аб'ёмы дазволяць забяспечыць спажыўцоў у любое надвор'е, нават у моцныя маразы, калі расход паліва ўзрастае ў некалькі разоў. Газ ужо запампаваны ў падземныя сховішчы. Падаваць сыравіну будуць па меры неабходнасці ва ўсе рэгіёны краіны. Днямі гэта праца ўжо пачалася. Здымачная група тэлеканала "Беларусь 1" пабывала на тэрыторыі аднаго са сховішчаў. 

Як і дзе схавана блакітнае паліва, без якога не абысціся ні прадпрыемствам, ні людзям? Рэпартаж Вольгі Анішчанкі (відэа).