Марознае надвор'е на руку аматарам падлёднай лоўлі

28 января 2014

Таварыства выратавання на водах адзначае, што таўшчыня лёду на вадаёмах Беларусі дасягнула бяспечнай адзнакі. Практычна ўсюды ўтварылася 30-сантыметровае покрыва. Выключэнні - раёны цеплаэлектрастанцый і рэкі з моцным цячэннем. Аднак аматарам зімовай рыбалкі варта быць асцярожнымі і абавязкова пры выхадзе на лёд мець пры сабе індывідуальныя выратавальныя сродкі. З пачатку года ў Беларусі патанулі 12 чалавек. Дзесяць з іх - рыбакі.