Вясна вернецца ў Беларусь да выхадных, якраз напрыканцы Масленічнага тыдня, які сімвалізуе заканчэнне зімы і вяртанне сонца і цяпла. А пакуль сакавік больш нагадвае зімовы месяц. Заўтра і ў чацвер чакаецца марознае і яснае надвор'е. Ноччу ў Мінскай вобласці падмарозіць да мінус 12, а днём тэрмометры пакажуць ад 4 градусаў марозу да 3 цяпла.
У пятніцу тэмпература паветра будзе ад 0 да плюс 5. А ў выхадныя сіноптыкі прагназуюць адлігу, 3 градусы са знакам плюс і кароткачасовыя ападкі.
Марознае і яснае надвор'е чакаецца ў Мінску ў найбліжэйшыя дні
9 марта 2021













