Многія мінчане своечасова не змаглі трапіць на працу. Прычынай сталі аўто, якія не заводзіліся пры моцным мінусе. Аднак мароз не паўплываў на працу грамадскага транспарту. Аўтобусы і тралейбусы рухаюцца ў адпаведнасці з раскладам. Усплёску аварый на дарогах сталіцы ў сувязі з надвор'ем не фіксуецца. Па словах інспектараў ДАІ, у асноўным здараюцца дробныя ДТЗ, прычына якіх - часцей за ўсё няправільна выбраны хуткасны рэжым. Дарожныя міліцыянеры гатовыя прыйсці на дапамогу аўтаўладальнікам, якія не могуць завесці машыну або захраснулі ў снежных гурбах.
А вось сталічным маржам мінус за акном толькі на радасць. Многія мінчане замест цёплага адзення выбіраюць купанне ў палонцы. Так, на Камсамольскім возеры ля ратавальнай станцыі ўсе, хто жадае, могуць з галавой акунуцца пад лёд.
Па прагнозах сіноптыкаў, маразы у найбліжэйшыя дні толькі ўзмоцняцца. Зараз надвор'е на тэрыторыі вобласці фарміруе арктычны цыклон “Эрыка”. Слупкі тэрмометраў у начныя гадзіны апусцяцца да адзнакі мінус 24 градусы. Дадатковае адчуванне холаду створыць і моцны вецер. З-за яго тэмпература будзе здавацца на 5-7 градусаў ніжэй за фактычную. Адступяць траскучыя маразы толькі напрыканцы тыдня.













