Мароз выпрабоўвае мінчан і жыхароў вобласці на трываласць

5 января 2016

У першую чаргу нязручнасці адчуваюць аўтамабілісты. Каб пазбегнуць нечаканасцяў на дарозе, супрацоўнікі ДАІ раяць адмовіцца ад паездак на вялікія адлегласці. Што да сталіцы, то тут фіксуюць у асноўным дробныя ДТЗ. Пешаходам, каб пазбегнуць абмарожанняў і галалёдных траўм, медыкі раяць апранацца у вопратку з натуральных тканін. Пры выхадзе на вуліцу трэба хаваць рукі, нос, вушы і шчокі - яны ў першую чаргу пакутуюць ад марозу. Абутак варта выбіраць на рэльефнай падэшве. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, траскучыя маразы захаваюцца ў найбліжэйшыя дні.