Мароз і снег у прагнозах сіноптыкаў

31 декабря 2019
Чароўны марозна-снежны Новы год чакае мінчан. Нягледзячы на тое што пакуль у   прагнозах дождж, у другой палове дня сіноптыкі абяцаюць  снег і невялікі мароз. Сёння вечарам слупкі тэрмометраў   паступова апусцяцца да  адмоўных значэнняў. У навагоднюю ноч   да мінус  3 і таксама невялікі снег. Першы дзень Новага года   парадуе жыхароў горада і рэгіёна невялікім марозам.

У чацвер,  2 студзеня, пацяплее,  уначы толькі   плюсавыя тэмпературы. Днём дождж і да  4 цяпла. У пятніцу надвор'е асабліва не зменіцца, днём з-за аблокаў выгляне сонца.