Манументальны звярынец з'явіцца ў Мінску

9 сентября 2015

Экзатычныя жывёлы паселяцца на пляцоўцы ля Заходняга рынку. Бегемот, жыраф, ільвяня і чарапаха ў бронзе і мармуры стануць своеасаблівым падарункам жыхарам Фрунзенскага раёна да Дня горада. Манументальны звярынец ужо практычна гатовы - засталося толькі адшліфаваць і сабраць кампазіцыю. Асноўная частка скульптур выкананая ў метале, з каменя толькі чарапаха. Менавіта на стварэнне мармуровай рэптыліі спатрэбілася больш за ўсё часу. Жывёліну спачатку выпілоўвалі з вялізнага валуна, а затым з дапамогай малатка і зубіла надавалі каменю зграбную форму.

Скульптурная кампазіцыя стане ўжо другой на пляцоўцы ля Заходняга рынку. Два гады таму тут жа з'явіўся дзядзька Антось - бронзавая статуя правінцыйнага гандляра.