Манумент дружбы "Тры сястры" набывае новае жыццё

15 апреля 2019

Пачалася рэканструкцыя  манумента дружбы на мяжы трох славянскіх краін. З боку Гомельскай вобласці  дастаўлены рамонтныя брыгады і будаўнічая тэхніка. Нагадаем, манумент быў узведзены амаль 45 гадоў таму ў гонар агульнай перамогі братэрскіх народаў у Вялікай Айчыннай вайне і стаў пляцоўкай штогадовага міжнароднага фестывалю. Некалькі гадоў таму месца збору соцень беларусаў, расіянаў і ўкраінцаў апусцела. Манумент стаў разбурацца. Даручэнне аб яго аднаўленні даў Кіраўнік дзяржавы. Праграму рэканструкцыі распрацаваў інстытут  "Гомельграмадзянпраект". На яе ўвасабленне накіруюць каля 2 мільёнаў рублёў. Ход работ кантралюе спецыяльная рабочая група. 

Аляксандр Матарас,  дырэктар ААТ  "Гомельграмадзянпраект": "Максімальна захаваны барэльефы герба РСФС, УССР і БССР, якія былі  яшчэ ў той час. Увесь праект разгледжаны і ўзгоднены трыма бакамі: Беларуссю, Расійскай Федэрацыяй і Украінай. І, адпаведна, будзе выкананы". 

Рэканструкцыю плануюць завяршыць да Дня Перамогі.