У Беларусі працягваецца маніторынг аграпрамысловага комплексу

5 апреля 2019

Падрыхтоўку да пасяўной кантралююць Федэрацыя прафсаюзаў, Камітэт дзяржкантролю. Правяраюць гатоўнасць тэхнікі, умовы захоўвання насення і ўдабрэнняў. На асаблівым кантролі і пытанні працоўнай дысцыпліны.

Да працэсу далучылася міліцыя. Ужо вынесена больш за паўтары тысячы загадаў аб ліквідацыі праблем. Састаўлена больш як 500 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Напрыклад, праваахоўнікі Мінскай вобласці напярэдадні затрымалі нецвярозага працаўніка адной з гаспадарак. А двое механізатараў з Вілейскага і Мядзелскага раёнаў прыцягнутыя да адказнасці за пазапраўнае захоўванне сельскагаспадарчага паліва.

Зрэшты, досыць і станоўчых прыкладаў. Так, міністр унутраных спраў Беларусі напярэдадні пабываў на падведамнай гаспадарцы "Сяліба-Агра". Паводле слоў Ігара Шуневіча, мінулы год прынёс сур'ёзныя выпрабаванні гаспадарцы. Аднак яна спрацавала без страт. За суткі тут вырабляюць 11 тон малака, і 20-25 тон мяса за месяц. Прадукцыя ідзе на патрэбы выпраўленчых устаноў. Да цяперашняй пасяўной тут падрыхтаваліся, і працэс ідзе поўным ходам. 

Як адзначыў Ігар Шуневіч, у гаспадарцы выконваецца важная задача  - рэсацыялізацыя былых зняволеных. Сёння на прадпрыемстве "Сяліба-Агра" працуюць каля 300 чалавек. З іх 78 пацыентаў, якія праходзяць лячэнне ў працоўным прафілакторыі, і 7 былых зняволеных. Паводле слоў міністра, эксперымент, які пачаўся ў гаспадарцы, зараз праводзяць практычна ўсе ЛПП Беларусі.