Мантаж галоўнай ёлкі Беларусі пачнецца 27 лістапада

23 ноября 2017

Мантаж галоўнай ёлкі Беларусі пачнецца ў панядзелак, дваццаць сёмага лістапада. Дрэва вышынёй на трыццаць чатыры метры ўсталююць на Кастрычніцкай плошчы. А ўпрыгожаць яго святлодынамічныя панэлі і сняжынкі, каб ёлка зіхацела і днём. Да таго ж сёлета ў сталіцы можна будзе вадзіць карагоды і на новых пляцоўках. Напрыклад, у парку імя Уга Чавеса, што ў Каменнай Горцы. Яшчэ адно аздобленае гірляндамі дрэва можа "вырасці" і на вуліцы Карвата. Праспекты Мінска таксама ўпрыгожаць светлавымі канструкцыямі і аб'ёмнымі інсталяцыямі. А на будынку педуніверсітэта з'явіцца традыцыйны габелен з васьмі тысяч дэталяў.

Усе навагоднія ёлкі ўсталююць у Мінску да пятнаццатага снежня. На гэты ж дзень запланавана і першае ўключэнне святочнай ілюмінацыі.