Маніторынг цэн на харчовыя тавары працягваецца ў Беларусі

12 ноября 2021

Сенатары працягваюць маніторыць цэны  на харчовыя тавары. Сёння праверку прайшла сетка магазінаў у Маладзечне. Пад кантролем  прадуктовы кошык сацыяльна значных тавараў: малочная прадукцыя, цукар, гародніна, крупы. Маніторынг паказаў  у параўнанні з мінулым  месяцам  нязначнае павышэнне цэн  на агуркі, памідоры. Пры гэтым кошт бульбы знізіўся. Па той жа кастрычніцкай цане  можна купіць дзясятак яйкаў. На адзін-два працэнты  падаражэлі  мясная прадукцыя і малако. У цэлым за апошні год  рост цэн на харчовыя тавары ў Беларусі  склаў усяго 12 %, у той час, як сусветнае павышэнне на ўзроўні 30-ці


Такія маніторынгі праходзяць кожны месяц. Сенатары працуюць сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання,  мясцовымі органамі ўлады і трымаюць на кантролі сітуацыю са зменай цэн на сацыяльна значныя групы тавараў.