Прадстаўнікі розных міністэрстваў і дзяржаўныя кантралёры праверылі большасць раёнаў. Мэтай рабочай групы было не столькі выяўленне недахопаў у працы мясцовых улад, колькі аказанне рэальнай дапамогі ў рашэнні праблем. Вось, напрыклад, жыхары Дзісны - самага маленькага горада Беларусі - атрымлівалі зарплату на пластыкавыя карткі, але не мелі магчымасці абнаявіць грошы. У горадзе да нядаўняга часу не было ніводнага банкамата.
Як з тых часоў змянілася жыццё малога горада, даведалася Вольга Маслоўская.
Выставачная зала, сувенірная крама, майстэрні. Супрацоўнікі Дзісненскага дома рамёстваў ужо ўяўляюць, як будуць прымаць турыстаў ва ўладкаваным пасля капітальнага рамонту будынку. Цагляны старажыл - аднагодак стагоддзя. Тое нямногае, што пакінула некранутым вайна. У 1911 годзе тут пачынаў сваю дзейнасць Ігнат Буйніцкі, у гэтым будынку было першае прадстаўленне яго трупы.
Выратаванне архітэктуры старажытнага горада - справа важная, але для мясцовага бюджэту - непад'ёмная. Каб захаваць гістарычны будынак, гараджане прыйшлі на прыём да старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандра Якабсона падчас правядзення маніторынгу па рабоце органаў улады з насельніцтвам у маі мінулага года. Маніторынг праходзіў па даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Рабочая група аб'яднала прадстаўнікоў шматлікіх міністэрстваў і ведамстваў.
Асноўнай мэтай было не толькі вывучэнне праблемных пытанняў, але і аказанне практычнай дапамогі. Рашэнне тых праблем, якія не могуць быць вырашаны на мясцовым узроўні. Дзісна - таму прыклад.
Вадзім Заранкін, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці: Асноўнай мэтай было не толькі вывучэнне праблемных пытанняў, але і аказанне практычнай дапамогі. Рашэнне тых праблем, якія не могуць быць вырашаны на мясцовым узроўні. Дзісна - таму прыклад.
Справа сапраўды зрушылася з мёртвага пункта. Другое жыццё гістарычнаму будынку ў цэнтры горада дадуць за кошт інвестарскіх сродкаў.
Дзісна - самы маленькі горад Беларусі. Але з вялікім турыстычным патэнцыялам. Ён раней за Віцебск атрымаў Магдэбургскае права, а ў Дзісненскім праваслаўным храме мошчы свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава. Але развіваць турыстычную сферу без элементарных выгод цывілізацыі складана.
Адсутнасць у горадзе банкамата заўсёды здзіўляла турыстаў і жыхароў Дзісны. Гэты факт не пакінуў без увагі і дзяржаўных кантралёраў.
Але з кожнага правіла ёсць выключэнні. І банкіры яго зрабілі. Развіццё сацыяльнай сферы - добра. Але ў Дзісне разумеюць: вытворчасць, малы бізнес - вось што не дазволіць малому гораду ператварыцца ў вялікую вёску. Праўда, весці сур'ёзную размову аб інвестыцыях і адкрыцці новых вытворчасцяў, калі ў горадзе няма газу, недарэчна.
Ігар Кузняцоў, старшыня Міёрскага райвыканкама: Адна з асаблівасцяў Дзісны тое, што гэта адзіны горад Беларусі, які калісьці не быў газіфікаваны. Газ - гэта не толькі выгода для насельніцтва, але і сабекошт прадукцыі. І калі мы даём рэкламу Дзісне і пішам, што там няма газу.
Міжведамасная група сітуацыю змяніла. Самаму маленькаму гораду Беларусі знайшлося месца ў Дзяржаўнай праграме газіфікацыі. Тым больш, што пытанне вырашаць усяго 35 кіламетраў газаправода.














