Жылыя дамы ў Мінску, у якіх дзейнічае газавае абагравальнае і воданагравальнае абсталяванне, знаходзяцца пад кантролем адразу некалькіх службаў. Пастаянны і актуальны маніторынгі не выявілі парушэнняў. Пра гэта сёння журналістам распавялі кіраўнікі сталічнай ЖКГ, паколькі гэта пытанне стала надзённым пасля здарэнняў у Магнітагорску і Растоўскай вобласці Расіі. Эксперты ўжо заяўляюць, што ў абодвух выпадках прычынай трагічных падзей сталі выбухі бытавога газу. Як удакладнілі спецыялісты, усяго ў Мінску каля 11 тысяч кватэр з газавым абсталяваннем. Па выніках праверак за ўвесь мінулы год неабследаванымі засталіся 40 кватэр, куды па розных прычынах не змаглі трапіць супрацоўнікі камунальных службаў.
І сёння ў ЖКГ сталіцы ўдакладнілі, што ёсць планы па замене газавых воданагравальных калонак на электрычныя. Гэта можа адбыцца ў тым ліку падчас выканання работ па капітальным рамонце жылля.













