Маніторынг ФПБ: істотнага росту цэнаў не назіраецца

9 ноября 2020

Цэнавага ўсплёску па прадуктах харчавання і дэфіцыту іх на рынку няма, рост цэнаў назіраецца толькі па асобных пазіцыях. Такія вынікі кастрычніцкага маніторынгу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года цэны засталіся ў межах працэнта інфляцыі.

Істотна пацяжэлі ў кошце алей раслінны, грэчка, рыс, рыба і некаторая садавіна: яблыкі і цытрусавыя

Але гэта ў асноўным імпартныя тавары. Федэрацыя прафсаюзаў працягвае праводзіць штотыднёвыя і штодзённыя маніторынгі цэнаў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Акрамя непасрэдна кошту, аналізуецца інфармацыя аб наяўнасці неабходных прадуктаў у магазінах.