Манашка Марыя вядзе рубрыку "Давайце жыць здорава!" на YouTube

5 января 2020
Зараз ідуць апошнія падрыхтоўкі да Раства Хрыстовага. Ужо заўтра, а дакладней,  у ноч з 6 на 7 студзеня, праваслаўныя вернікі накіруюцца ў храмы, каб падзяліць радасць на святочных набажэнствах. Пажадана папярэдне паспавядацца, каб прыняць дар Божы, як кажуць, з чыстай душой.

Аб трыадзінстве духу, душы і цела гераіня нашага наступнага сюжэта выпускае відэа на YouTube. Жадалася б назваць гэта модным словам "блог", але гэта не зусім так... 

Манашка Марыя (Ліцвінава) - насельніца Свята-Елісавецінскага манастыра крыху  менш за год  на канале абіцелі  вядзе рубрыку "Давайце жыць здорава!". 

Як яна пачала  займацца такой, здавалася б, неўласцівай для манашкі справай? Бэкстэйдж рубрыкі і персанальная трэніроўка ад сястры Марыі - у Вольгі Мядзведзь (відэа).