Маладых настаўнікаў аб'яднаў VIII фестываль педагагічных ідэй і рашэнняў

4 ноября 2019

У Мінскім раёне сёння стартаваў восьмы фестываль педагагічных ідэй і рашэнняў. Пляцоўкай стаў аздараўленча-адукацыйны цэнтр "Лідар". Галоўная мэта - знайсці і падтрымаць найбольш таленавітых маладых педагогаў. На працягу трох дзён 120 маладых спецыялістаў з кожнага раёна сталіцы, а таксама Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей спачатку прадставяць свае візітныя карткі. А затым пройдуць практычныя заняткі, паўдзельнічаюць у майстар-класах і трэнінгах. Сёлета тэма форуму - медыяадукацыя.

Па выніках фестывалю лепшыя каманды атрымаюць сертыфікаты і падарункі. А лепшыя педагогі - магчымасць прайсці стажыроўку ў буйных медыякампаніях сталіцы.