Маладых медыцынскіх работнікаў ўрачыста пасвяцілі ў прафесію

30 сентября 2015

Хірургі, тэрапеўты і ўрачы-інтэрны – больш за 1000 маладых медыцынскіх работнікаў сёння ўрачыста пасвяцілі ў прафесію. Гэта выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных медустаноў. На сцэне Палаца культуры МАЗ дыпломамі ўзнагароджвалі і пераможцаў гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу “Падзяліся ідэяй, моладзь!”. Для іх ладзіўся святочны канцэрт з удзелам эстрадных артыстаў.

Вынікі рэспубліканскага конкурсу падвядуць напрыканцы кастрычніка. Між тым, урачыстае пасвячэнне ў прафесію медработнікаў у сталіцы ладзіцца на працягу 10 гадоў.