Маладых медыкаў Мінскай вобласці пасвяцілі ў прафесію

5 октября 2018

Яны выбралі складаны і адказны шлях - быць медыкамі. Трыццаць маладых спецыялістаў: урачоў, медыцынскіх сясцёр, правізараў - пасвяцілі ў прафесію. Учарашнія студэнты ўжо са жніўня працуюць ва ўстановах аховы здароўя Мінскай вобласці і змаглі на практыцы ацаніць важнасць абранай прафесіі. Пасля пасвячэння маладыя спецыялісты накіруюцца працаваць у абласную клінічную бальніцу.

Сёлета медустановы Мінскай вобласці прынялі трыста семдзесят маладых урачоў і пяцьсот спецыялістаў сярэднеспецыяльнай адукацыі.