Маладых мам мужы і сваякі зараз змогуць наведваць у палатах раддамоў

25 февраля 2018

У Беларусі маладых мам мужы і сваякі зараз змогуць наведваць у палатах раддамоў. Пра гэта напярэдадні ў Брэсце паведамілі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя. Новаўвядзенне закране ўсе радзільныя дамы. На думку спецыялістаў ведамства, гэта будзе спрыяць пазітыўнай абстаноўцы ў сям'і, павысіць давер паміж бацькамі і доктарам.