Маладых лідараў вызначылі ў цэнтральным рэгіёне

24 декабря 2019
У  Мінскай вобласці ўжо вызначылі маладых лідараў. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прайшла ў сталіцы. Лепшых выбралі ў 12 намінацыях. Акрамя гэтага, адзначылі і 10 лепшых праектаў у сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Гэта і арганізацыя здачы донарскай крыві на бескарыснай аснове, сацыяльная падтрымка людзей з інваліднасцю, а таксама валанцёрства.

Удзел у конкурсе прымалі спецыялісты ва ўзросце ад 21 да 31 года. Гэта прадстаўнікі розных прафесій: ад сферы адукацыі і культуры да спорту і прамысловасці.