Маладых і таленавітых грамадзян Беларусі ўшаноўвалі ў Нясвіжскім замку

15 марта 2017

Юнакі мелі магчымасць атрымаць свой першы пашпарт з рук губернатара Мінскай вобласці, алімпійскай чэмпіёнкі Алы Цупер ці тэлевядучай Святланы Бароўскай. У свае 14 хлопчыкі і дзяўчаты ўжо дасягнулі значных поспехаў у вучобе, спорце і творчасці – гэта прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, лаўрэаты інтэлектуальных конкурсаў і пераможцы прадметных алімпіяд. Усяго - больш за 40 прадстаўнікоў маладой эліты цэнтральнага рэгіёна.

Акрамя пашпартоў, героям усебеларускай акцыі ўручылі маляўнічыя альбомы аб гісторыі нашай радзімы, дзяржаўным строі і нацыянальных традыцыях. Пасля афіцыйнай часткі дэлегацыі з кожнага раёна Мінскай вобласці адправіліся на экскурсію па палацава-паркавым ансамблі і Нясвіжы.