Самыя паспяховыя маладыя навукоўцы з дзясятка краін у Беларусі прэзентуюць праекты ў навуковых сферах. У рамках форуму ўдзельнікі абмяркуюць праблемы аграрных, біялагічных, медыцынскіх, гуманітарных і фізічных навук. Адна з дыскусій прысвечана 90-годдзю беларускай акадэміі. Акрамя таго, запланаваны круглыя сталы па развіцці біятэхналогій і харчовай прамысловасці.
У Акадэміі навук створана сістэма падтрымкі і матывацыі маладых навукоўцаў. Сёлета ўпершыню праводзіцца конкурс "Сто талентаў", каб стварыць банк даных адоранай моладзі.













