Маладыя людзі ў самых розных кутках краіны атрымалі свае першыя пашпарты

15 марта 2014
Даўняя традыцыя, якая ўжо шмат гадоў папярэднічае Дню Канстытуцыі. Напярэдадні маладыя людзі ў самых розных кутках краіны атрымалі свае першыя пашпарты. Такія акцыі прайшлі і сёння. І тут трэба зрабіць адну рэмарку: каб урачыста атрымаць галоўны дакумент, трэба паспець у свае юныя гады вызначыцца ў вучобе, у спорце або грамадскім жыцці.


Рэпартаж Святланы Канапацкай. Спевы і музыка для Юлі Чэрныш - гэта ўсё яе жыццё. Пераможніца міжнародных конкурсаў ужо пакарыла сцэны Балгарыі, Чэхіі, Румыніі. Сёння ў яе, бадай, адна з самых значных падзей у жыцці - уручэнне галоўнага і першага ў жыцці дакумента - пашпарта грамадзяніна Беларусі.
Грамадскае аб'яднанне Белая Русь ужо шосты раз праводзіць гэтую акцыю. Фармат не змяніўся, а вось стаўленне ўдзельнікаў стала іншым, заўважаюць арганізатары.
Пашпарты юным грамадзянам уручае кіраўніцтва арганізацыі. Прысутнічаюць заслужаныя педагогі, прадстаўнікі ўлады, дэпутаты. А галоўныя героі падзеі - выдатнікі вучобы, актывісты грамадскага жыцця, пераможцы алімпіяд. Словам, самыя лепшыя і таленавітыя.
Гэты дзень яны ўспрымаюць як новую мяжу ў жыцці, пачатак ажыццяўлення іх планаў. Разам з пашпартамі юныя грамадзяне краіны атрымалі ў падарунак экзэмпляр Канстытуцыі. Зараз дзень 15 сакавіка для іх назаўжды асаблівы.