Гэта абмеркавалі ў сталічным навукова-практычным цэнтры "Кардыялогія" на канферэнцыі спецыялістаў. Нашы маладыя ўрачы змогуць атрымліваць гранты на такое навучанне. Сёння гэты міжнародны праект працуе ў 37-мі краінах свету. Акрамя сумесных семінараў, канферэнцый, кардыёлагі, якія вучацца ў школе, з дапамогай спецыяльнага электроннага дадатку
могуць абменьвацца вопытам нават знаходзячыся адзін ад аднаго за тысячы кіламетраў.
Фаўста Пінту, прэзідэнт Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў, Партугалія:
"Беларускія кардыёлагі ўжо даўно частка еўрапейскага таварыства кардыёлагаў. Але гэта будзе яшчэ адна магчымасць для супрацоўніцтва. Зараз існуе цэлы праект для маладых. Гэта "Кардыёлагі будучыні". Галоўнае тут - стварэнне сеткі кардыёлагаў, дзе яны могуць абменьвацца вопытам, дзе могуць атрымліваць веды. Можна сказаць, гэта новая кроў у кардыялогіі".
Аляксандр Мрочак, дырэктар РНПЦ "Кардыялогія":
"Частка нашых спецыялістаў, якія займаюцца інтэрвенцыйнай кардыялогіяй, ужо прайшла падрыхтоўку ў Еўропе. У прыватнасці, у Празе, у Германіі ў клініцы Шарытэ, у Бельгіі. Нядаўна праведзена аперацыя па імплантацыі стваловых клетак, як раз у Бруселі і рыхтавалася".
Толькі за мінулы год у сталічным цэнтры "Кардыялогія" праведзена амаль 4 тысячы аперацый на сэрцы. Гэта стала рэальным менавіта дзякуючы міжнароднаму абмену вопытам.













