Моладзевы патрыятычны аўтапрабег "Дарогамі памяці і славы" стартаваў у Магілёве

25 апреля 2022
"Дарогамі памяці і славы". Моладзевы патрыятычны аўтапрабег стартаваў у Магілёве. Аўтакалона стылізаваных аўтамабіляў, аўтобусаў-музеяў і палявой кухні за два тыдні, як плануецца, наведае ўсе райцэнтры рэгіёна. Удзельнікі аўтапрабегу закладуць паркі, правядуць дыялогавыя пляцоўкі на тэму "Сіла ў адзінстве" і канцэртныя праграмы пад назвай "Кветкі Вялікай Перамогі".