Маладзёжны фестываль замежных студэнтаў завяршыўся

21 декабря 2017

Быць салідарнымі і самабытнымі, супрацоўнічаць і абменьвацца вопытам - пад такім дэвізам завяршыўся маладзёжны фестываль замежных студэнтаў. На працягу месяца вучні 40 ВНУ краіны дэманстравалі свой нацыянальны каларыт праз танцы, музыку, фотавыставы, інтэрактыўныя акцыі і відэаблогі. Падчас закрыцця форуму пераможцаў у кожнай намінацыі адзначылі ўзнагародамі. Гала-канцэрт пачаўся з інтэрнацыянальнага гімна.

Сёння ў ВНУ Беларусі вучацца больш за 20 тысяч студэнтаў з розных краін свету.