Маладзёжны агітпоезд "Кветкі Вялікай Перамогі" стартуе сёння

24 апреля 2015

Новы патрыятычны праект БРСМ - Маладзёжны агітпоезд "Кветкі Вялікай Перамогі" стартуе сёння. Маршрут цягніка адразу вядзе на Гомельшчыну. Менавіта тут у верасні 1943 года нашы байцы пад камандаваннем падпалкоўніка Сташэка вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі - гарадскі пасёлак Камарын. Па шляху руху агітпоезд зробіць прыпынкі ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і буйных гарадах, дзе праходзілі разлютаваныя баі за вызваленне Беларусі. 4 мая эшалон прыбудзе на Заходні фарпост - у горад Брэст.