Моладзевую эстафету, прысвечаную юбілею вызвалення Беларусі, сустракаюць у Баранавічах

11 июня 2019

На галоўнай плошчы адкрылася мабільная экспазіцыя "Вызваленне Беларусі" і запрацавала лабараторыя па зборы фактаў аб ветэранах вайны. Вынікам стане стварэнне альбома "Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі".

Удзельнікі эстафеты пабываюць у самых буйных гарадах Беларусі. Наступнай знакавай мясцінай стане Брэст. Завершыцца падарожжа 3 ліпеня. Нацыянальны альбом памяці прэзентуюць на шэсці ў Мінску.