Моладзевае супрацоўніцтва стане ключавой тэмай Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

18 Красавіка 2019

Моладзевае супрацоўніцтва стане ключавой тэмай Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў ліпені гэтага года ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым сёння дамовіліся прадстаўнікі дзвюх краін на Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Сустрэча традыцыйна праходзіць у Таўрычным палацы Паўночнай сталіцы Расіі. За сталом перамоў - кіраўнікі парламентаў і дэлегацый Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Удзельнікі абмеркавалі 11 мадэльных законапраектаў. Яны датычацца прававых пытанняў, эканомікі і фінансаў. Гаварылі аб коштаўтварэнні і Падатковым кодэксе для дзяржаў Садружнасці. Таксама разгледзелі праграму Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя эканомікі, асаблівая ўвага - сумесным адукацыйным праграмам і абмену студэнтамі.

У рамках Міжпарламенцкай асамблеі СНД адбылася і канферэнцыя па процідзеянні міжнароднаму тэрарызму. Таксама на сустрэчы абмеркавалі пытанні інфармацыйнай бяспекі, барацьбы з нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі і незаконным абаротам наркотыкаў.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя