Маладзёжная газета краіны сёння адзначае дзень нараджэння

10 апреля 2013

Знамя юности у свой час стала стартавай пляцоўкай для зорак беларускай журналістыкі. А сёння выданню ўжо 75 гадоў.
 


Юбіляраў павіншавала  Ілона Красуцкая.


Свой творчы шлях ён пачаў пад сцягам рабочага  фарфоравага завода. Затым служба ў арміі. А журналістыка заставалася марай. У 70-ых дзеля працы ў газеце Знамя юности пакінуў пасаду электрыка мінскага хлебзавода. На чысты стыль - аўтографам у пасведчанні - яго благаславіў сам Роберт Раждзественскі.


Першы нумар газеты выйшаў у гэты дзень роўна 75 гадоў таму. Тады гэта яшчэ была Сталінская моладзь. У 56 годзе выданне пераназвалі  Знамя юности. Яны не толькі прысвячалі практычна ўвесь час любімай газеце. Знаменка была лёсавызначальнай для кожнага супрацоўніка. Сёння ў газеце Знамя юности амаль паўсотні працаўнікоў. Гэта не толькі журналісты, але і рэдактары аддзелаў, карэктары і фатографы. Паралельная рэдакцыя размясцілася і ў анлайн-версіі газеты. 
 


Яўген Мялешка, галоўны рэдактар газеты Знамя юности: Мы сёлета распрацоўваем  мабільную версію нашай газеты. І запусцім, я спадзяюся. Ёсць магчымасць падпісацца на электронную версію нашай газеты. А хто любіць паперу, хто любіць пах друкарскай фарбы,  калі ласка, друкаваная версія.
 


Ці супрацьстаяць друкаваныя выданні краіны масавай інтэрнэт-атацы? Ці праўда, што асноўны прыбытак ім прынясуць браты-двайняты - мабільныя версіі?  І хто возьмем верх у бітве за вакансію  - амбіцыі або вопыт? На гэтыя і іншыя пытанні ў праграме Актуальнае інтэрв'ю адкажа галоўны рэдактар газеты Знамя юности -  Яўген Мялешка. Глядзіце сёння ў рамках інфармацыйнага канала Панарама на Беларусь 1.