Моладзь Пухавіцкага раёна высадзіла ліпы і бярозы каля Кафедральнага сабора

26 марта 2020
Тэрыторыі каля храмаў  па ўсёй Мінскай вобласці  ў гэтыя дні прыбіраюць і  азеляняюць. Так, моладзь Пухавіцкага раёна  разам з прадстаўнікамі  лясгаса  сёння высадзілі ліпы і бярозы на алеі каля Кафедральнага сабора Аляксандра Неўскага ў  Мар'інай Горцы. Сумесная акцыя  "Сад для дзяцей і ўнукаў"  супала з навядзеннем парадку ў гэтым раённым цэнтры.

Нагадаем, што ў гэтую суботу па ўсёй краіне  стартуе  "Тыдзень лесу". Кожны ахвочы можа высадзіць сваё дрэва.