Моладзь супраць тытуню і за здаровы лад жыцця

19 ноября 2015

Флэшмоб сёння арганізавалі сталічныя школьнікі ў адным з гандлёвых цэнтраў Мінска. Прымеркавалі яго да гарадской акцыі “Здароўе і маладосць”. Юнакі і дзяўчаты прапаноўвалі прахожым паўдзельнічаць у імправізацыях наконт шкоды курэння. Аўтараў лепшых ідэй узнагародзілі. Такая акцыя ў фармаце флэшмобу праходзіць у сталіцы ўпершыню. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 9 каманд вучняў з усіх раёнаў сталіцы.