Моладзь далучылася да велапрабегу #ЗАБеларусь

28 августа 2020
На экатранспарце - за мірнае неба над галавой! Сёння сталічная моладзь прыняла ўдзел у велапрабегу  #ЗАБеларусь. Актывісты праехалі дыстанцыю ў 15 кіламетраў па знакавых аб'ектах Мінска. Стартавала калона ля Нацыянальнай бібліятэкі. Маршрут праклалі праз Палац спорту, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і плошчу Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
Дарэчы, выяўлялі сваю пазіцыю ўдзельнікі, выконваючы ўсе правілы дарожнага руху. Моладзевы велапрабег ужо стаў традыцыяй і праходзіць трэці раз.