Маладзечна сёння прымае абласную дыскусійную пляцоўку

21 октября 2020

Маладзечна сёння прымае абласную дыскусійную пляцоўку па абмеркаванні актуальных пытанняў развіцця краіны і рэгіёнаў. Кожны спікер, а гэта дэпутаты розных узроўняў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, мог выказацца па любых праблемных тэмах. Палеміку выклікалі некаторыя сацыяльныя аспекты жыццядзейнасці грамадства. Напрыклад, як лепш падтрымліваць шматдзетныя сем'і? Ці трэба ўводзіць рознащзроўневую пенсіённую сістэму? Адны з самых спрэчных пытанняў былі з рэгіянальным акцэнтам, у прыватнасці пра размеркаванне ўлады на месцах.  

Адзначым, такая дыялогавая пляцоўка праходзіць сёння і ў горадзе беларускіх шахцёраў Салігорску.