У Маладзечне другі дзень нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. У праграме святочных мерапрыемстваў канцэрты, тэатральныя, музычныя і паэтычныя сустрэчы, а таксама моладзевыя інтэрактывы і флэшмобы. Яркай падзеяй форуму стаў гала-канцэрт "Маладзічок" запальвае зоркі". На сцэне Маладзечанскага палаца культуры выступілі лаўрэаты XI Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок-2021". Першапачаткова ў творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 60 выканаўцаў ад 6 да 18 гадоў. Пераможцы парадавалі гасцей фестывалю сваім талентам.
Сёння ўвечары на сцэну Летняга амфітэатра выйдуць зоркі беларускай эстрады і пераможцы конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні-2021. Заўтра ўвазе ўдзельнікаў і гасцей форуму - канцэрт беларускага дзяржаўнага ансамбля "Пясняры", прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна.













