Малітоўны старт Дню Перамогі дала падзея ў крыпце храма-помніка Усіх Святых

9 мая 2019

Малітоўны старт Дню Перамогі дала падзея ў крыпце храма-помніка Усіх Святых у Мінску. Вечны спакой у нішах патаемнага месца здабылі капсулы з зямлёй, у якой у гады вайны былі пахаваныя тысячы загінуўшых у бітвах байцоў і мірных жыхароў - фрагментамі насыпу мемарыялаў партызанскай славы "Прарыў" у гарадскім пасёлку Ушачы і "Багародзіцкае поле" з Вяземскага катла, зямля з братэрскай магілы "Лідава гара" са Смаленшчыны і з магілы Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі - ураджэнкі Полацкага краю. Урачыстасць пачалася з Боскай літургіі ў гонар сённяшняга свята. Кульмінацыяй духоўнага мерапрыемства стала цырымонія закладкі капсул у нішы з онікса.

Духоўная падзея ў крыпце - сумесны праект Усіхсвяцкага прыходу, Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння і Беларускага саюза афіцэраў. Гэта толькі пачатак маштабнай рэспубліканскай акцыі "У славу агульнай Перамогі", прымеркаванай да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Фінал акцыі адбудзецца 9 мая 2020 года, калі ў беларускую сталіцу, у крыпту храма-помніка, будуць звезеныя і пахаваныя каля 118 капсул з усіх рэгіёнаў нашай краіны.