Маліліся за памерлага венесуэльскага лідара і проста сябра нашай краіны і на беларускай зямлі

13 марта 2013
Дзясяткі людзей - і беларусы, і венесуэльцы - прыйшлі сёння на памінальную службу, каб выказаць сваю павагу і смутак. Падчас набажэнства інструментальна-вакальны калектыў пры пасольстве Венесуэлы выканаў рэлігійныя кампазіцыі, прысвечаныя Уга Чавесу, і гімн Баліварыянскай Рэспублікі. Памінальную службу правёў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. 
Пасля заканчэння памінальнай службы БРСМ перадаў паслу Венесуэлы кнігу спачуванняў ад беларускай моладзі.