Яны рызыкуюць сваім жыццём дзеля выратавання іншых. Набажэнства ў памяць аб загінуўшых супрацоўніках МНС прайшло ў комплексе храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Яго правёў протаіерэй Фёдар Поўны.
Пасля службы ўдзельнікі мерапрыемства спусціліся ў крыпту, у якой захоўваецца капсула з зямлёй з месцаў гібелі і пахавання работнікаў выратавальнага ведамства, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. Тут усклалі кветкі і запалілі свечкі ў памяць аб героях.
Набажэнства ў памяць аб загінуўшых супрацоўніках МНС правёў протаіерэй Фёдар Поўны
21 января 2022













