Мокры снег стаў прычынай абрыву правадоў ЛЭП

4 января 2021

На поўначы краіны працягваюцца работы па аднаўленні энегазберажэння. Мокры снег стаў прычынай адключэння электрычнасці ў больш чым 80 населеных пунктаў. З-за неспрыяльных умоў надвор’я энергетыкі Віцебскай вобласці з 29 снежня працуюць у рэжыме павышанай гатоўнасці.

У Віцебскай вобласці аднаўляюць электразабеспячэнне

Над Віцебскім, Аршанскім, Гарадоцкім і Лёзненскім раёнамі прайшоў ледзяны дождж, які стаў прычынай падзення дрэў, апор ліній электраперадач і абрыву правадоў ЛЭП. Больш чым 600 населеных пунктаў засталіся без святла. Адключэнні былі ліквідаваныя 1 студзеня. А 2-га і 3-га праблем дадаў мокры снег з завеяй, які абрынуўся ўжо на заходнія раёны Віцебскай вобласці. У іх ліку Верхнядзвінскі, Пастаўскі, Шаркаўшчынскі, Расонскі і Полацкі. Пад цяжарам наліплага снегу рваліся правады.

На дапамогу энергетыкам Віцебскай вобласці прыйшлі брыгады Мінскэнерга, "Гроднаэнерга, лясгасаў. Задзейнічана 33 адзінкі тэхнікі.