Мокры снег з дажджом і слабы плюс у дзённыя гадзіны

8 декабря 2017
Сапраўдная зіма пакуль не спяшаецца ў сталіцу і Мінскую вобласць. Атмасферны фронт, які праходзіць над нашай краінай, забяспечыць пахмурнае і няўстойлівае надвор'е. Раніцай на дарогах магчымы галалёдныя з'явы. Да кліматычнай нормы снежань не дацягвае - тэмпература паветра на 2-3 градусы вышэйшая. Паводле папярэдніх прагнозаў, на наступным тыдні яшчэ крыху пацяплее. Удзень тэмпература паветра можа дасягнуць плюс 4-6 градусаў.