Мокры снег прагназуюць сіноптыкі на гэтым тыдні

22 октября 2018

Заўтра Мінская вобласць будзе пад уплывам паветраных мас з Балтыйскага мора. У прагнозах ападкі і парывісты вецер. Ноччу тэмпература паветра ад 0 да плюс 6. Днём да 11 цяпла. У сераду і чацвер пахаладае. Скандынаўскі цыклон прынясе працяглыя дажджы з мокрым снегам. У начныя гадзіны да мінус 1. Дзённы максімум - плюс 9 градусаў.

У выхадныя цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы павысіць адзнакі на слупках тэрмометраў. У суботу днём да 14 з плюсам, у нядзелю 17 цяпла. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, раніцай магчымы туман.