Мокры снег і дождж чакаюць беларусаў на гэтым тыдні

30 марта 2020
Зіма, якая так і не прыйшла каляндарна, вырашыла нагнаць прапушчанае вясной, гавораць сіноптыкі. Паводле апошніх звестак, на большай частцы краіны ўсталявалася снежнае покрыва вышынёй 1-3 см. У найбліжэйшыя дні  ападкі, на дарогах галалёдзіца, парывісты вецер і да 7-10 цяпла. Такая тэмпература адпавядае пачатку  сакавіка.