Магілёўскаму дзяржуніверсітэту імя Аркадзя Куляшова 100 гадоў

16 октября 2013
За стагоддзе існавання са сценаў навучальнай установы выйшлі больш за 55 тысяч спецыялістаў. Сярод іх - Героі Савецкага Саюза, алімпійскія чэмпіёны і першы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сёння Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт - гэта 10 факультэтаў, два каледжы і Інстытут павышэння кваліфікацыі, дзе вучацца больш як 9 тысяч студэнтаў.

Прычым, у гэтай адукацыйнай сістэме задзейнічаныя раённыя і сельскія школы. Галоўная мэта - знайсці свайго абітурыента і правесці яго ад школьнай лаўкі да дыплома.