Магілёўскае прадпрыемства "Магатэкс" пачало вытворчасць бытавой марлі

13 апреля 2020
Філіялы ў Полацку, Кобрыне і ў Быхаве  пераведзеныя на пашыў павязак. Такія меры прынятыя па выніках нарады ў Прэзідэнта, дзе  было даручана вырашыць праблемы з наяўнасцю індывідуальных сродкаў абароны. Зараз у цэхах выпускаюць да 80 000 вырабаў за суткі. Да канца тыдня аб'ёмы павялічаць да 100 000. Усяго ж аб'ёмы марлі, што выпускаецца  на прадпрыемстве,  дазваляюць вырабляць у краіне да  500 тысяч павязак  за дзень. 
Таксама на прадпрыемстве ідзе распрацоўка пашыву аднаразовых камбінезонаў з нятканага матэрыялу.