Магілёўская вобласць прымае спартакіяду Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі

9 октября 2018

Старт афіцыйнай праграме мерапрыемстваў V Форуму рэгіёнаў быў дадзены напярэдадні. Спартакіяду Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі гэтымі днямі прымае Магілёўская вобласць.

І адзначаны яны ўжо першымі спартыўнымі баталіямі па валейболе, шахматах і хакеі. Сярод сапернікаў беларускіх каманд - спартсмены Растоўскай, Смаленскай, Маскоўскай абласцей, а таксама Самары, Чалябінска і Аланіі. Увогуле больш за 200 юных спартсменаў. Імёны пераможцаў стануць вядомыя ўжо ў пятніцу па выніках фіналу.

Сёння ў Магілёве з ускладання кветак ля мемарыяла "Буйніцкае поле" стартаваў і VI форум Беларусі і Расіі "Моладзь - за Саюзную дзяржаву". Больш за паўсотні актывістаў - гэта прадстаўнікі грамадскіх арганізацый - наведаюць буйныя прадпрыемствы рэгіёна, СВК "Калгас "Радзіма". Плануецца падпісанне шэрагу двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве.