Магілёў прыняў аўтапрабег "Дзякуй сілавікам"

4 марта 2021
Павіншавалі беларускіх праваахоўнікаў у Магілёве - горад прыняў аўтапрабег "Дзякуй сілавікам". Да калоны далучыліся гараджане і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. З беларускай сімволікай яны праехалі па галоўных вуліцах абласнога цэнтра, каб павіншаваць праваахоўнікаў з прафесійным святам і ўскласці кветкі да помніка батальёну міліцыі капітана Уладзімірава ў вёсцы Гаі, дзе ўшанавалі хвілінай маўчання герояў Вялікай Айчыннай. 

Канчатковым пунктам маршруту стаў Магілёўскі інстытут МУС, дзе прайшоў святочны флэшмоб. Павіншавалі тых, хто і сёння на баявым пасту - курсантаў і ветэранаў службы.