Магілёў. Святкаванні пачнуцца з мітынгу ля падножжа мемарыяла Буйніцкае поле

3 июля 2016

Магілёўская вобласць: жыхароў і гасцей чакае яркая, насычаная праграма. Паводле традыцыі, яна пачнецца з мітынгу ля падножжа мемарыяла Буйніцкае поле. Прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, моладзевых і ветэранскіх арганізацый ускладуць кветкі ў капліцы і ўшануюць хвілінай маўчання памяць аб загінуўшых за Незалежнасць нашай Радзімы. У адну вялікую канцэртную пляцоўку пад адкрытым небам ператворацца ўсе цэнтральныя гарадскія паркі і скверы. На пешаходнай вуліцы разгорнецца кірмаш, алея народных майстроў і гастранамічны фестываль. Завершыцца святочны дзень акцыяй "Праспяем гімн разам" і феерверкам.